Итоги работы Гомельского отделения СПБ

01В канун Новогодних праздников и Рождества Христова итоги работы Гомельского областного отделения Союза писателей Беларуси были рассмотрены и подведены на отчётном собрании в г. Гомеле. С докладом перед литераторами выступил председатель отделения и председатель совета отделения Владимир Николаевич Гаврилович, который в частности отметил:

... Асабліва плённа аддзяленне СПБ працуе з растоўскімі і краснадарскімі калегамі ў рамках міжнароднага фестываля моладзевай паэзіі і перакладаў “Берагі дружбы” – сёлета з усёй Рэспублікі Беларусь у ім прымала удзел 37 чалавек (палова з іх моладзь). (Даведка: за прайшоўшыя чатыры гады ў праекце ўдзельнічала звыш 300 маладых аўтараў і членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама моладзі і пісьменнікаў з Расіі, Украіны. Ад Беларусі кожны год удзельнічае каля 20 маладых аўтараў, у тым ліку 10 з Гомельскай вобласці, і каля 20 пісьменнікаў-метадыстаў з ліку літаратараў абласных аддзяленняў СПБ). Выніковы і 2019-ы: гамяльчане занялі 7 прызавых месцаў. Па выніках праекта, які з беларускага боку ўзначальвае Уладзімір Гаўрыловіч, выдадзена 6 кніг перакладаў, у тым ліку адна кніга на беларускай мове “Срэбная крыніца”.  У межах міжнароднага праекта выйшла аўтарская кніга члена СПБ, паэткі Ніны Шкляравай – вершы яе пераклаў Уладзімір Сарочкін, старшыня Бранскай пісьменніцкай арганізацыі СПР. Упершыню сёлета ў межах фестывалю “Берагі дружбы” адбыўся семінар перакладчыкаў. Ад юных гамяльчан ў ім удзельнічалі маладыя аўтары Сяргей Прывалаў і Дзмітрый Нілаў.  А сам міжнародны праект у 2019 годзе атрымаў Грант Прэзідэнта Расійскай Федерацыі – своеасаблівую “пуцёўку” на далейшае развіццё. Па ініцыятыве Старшыні Гомельскага абласнога аддзялення СПБ У.Гаўрыловіча імя святара і асветніка К.Тураўскага ў 2019 годзе прысвоена бібліятэцы і Дому культуры ў Белакалітвінскім раёне Растоўскай вобласці…

С полным отчётом о прошедшем собрании можно ознакомиться здесь:

http://pismennik.by/праца-дзеля-чытача-і-грамадзяніна-сва/

26.12.2019