ВЯЛІКАЕ СВЯТА. СЛОВА І КНІГІ.

1

Прафесійныя літаратары, маладыя творцы і аматары мастацкага слова акунуліся ў насычанае фестывальнае літаратурнае жыццё Гомельшчыны, якое доўжылася на працягу двух тыдняў верасня. У гэты перыяд тут прайшлі адразу тры форумы (XVII Міжнародны фестываль-свята “Славянскія літаратурныя Дажынкі — 2022″, IV абласны фестываль літаратуры, культуры і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”, VI форум маладых літаратараў і аматараў мастацкай творчасці “Слова”, а таксама рэспубліканскае свята – ХХIХ Дзень беларускага пісьменства.   Яркія літаратурныя мерапрыемствы ладзіліся не толькі ў горадзе над Сожам, але і ў старажытных Тураве, Жыткавічах, Мазыры, Добрушы, Хойніках, яны завяршыліся Дэкадай сучаснай беларускай літаратуры толькі 14 верасня. Усяго па ініцыятыве Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі праведзена звыш 80 творчых мерапрыемстваў, праектаў і акцый, скіраваных на папулярызацыю кнігі і чытання сярод насельніцтва вобласці. Раскажам пра найбольш значныя падзеі двух фестывальных тыдняў.

СЛОВА ПАДТРЫМКІ – МАЛАДЫМ

31 жніўня ў офісе Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” сабраліся фіналісты і лаўрэаты абласных літаратурных конкурсаў з Гомеля і Гомельскага раёна, якія сталі ўдзельнікамі V форуму маладых літаратараў і аматараў мастацкай творчасці “Слова”.

2

З паведамленнем аб сучасным стане развіцця беларускай літаратуры да пачаткоўцаў звярнуўся Старшыня абласнога аддзялення СПБ, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, празаік Уладзімір Гаўрыловіч. Майстар-класы па паэзіі і прозе правялі ганаровы пісьменнік Союза пісьменнікаў Беларусі Міхась Болсун, пісьменнікі-метадысты Тамара Кручэнка і Лідзія Долбікава. Творчая сустрэча-вучоба, якая прыйшлася даспадобы школьнай моладзі, завяршылася адказамі ппрафесіяналаў на шматлікія пытанні пачаткоўцаў і ўрачыстасцю: уручэннем заслужаных узнагарод лаўрэатам і фіналістам – дыпломаў і кніжных падарункаў з аўтографамі гомельскіх пісьменнікаў.

Усяго ў першыя два тыдні верасня ўзнагародамі аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі былі адзначаны 420 лаўрэатаў і фіналістаў, большая частка з якіх – вучні школ, гімназій, ліцэяў.

 

3“МЫ – СЛАВЯНЕ!”

Ранкам 1 верасня ў абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна пачаргова адбыліся тры літаратурныя падзеі міжнароднага характару.

“Зямля – наш агульны дом”

З нагоды выхаду першага тому анталогіі сучаснай сусветнай паэзіі “Зямля – наш агульны дом” адбылася міжнародная прэс-канферэнцыя, якая сабрала не толькі арганізатараў, СМІ, але і шматлікіх аматараў мастацкага слова.

Ідэю ўзнікнення  гэтага праекта і этапы яго рэалізацыі ўсебакова асвятлілі заслужаны дзеяч культуры Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч (г. Гомель), паэт, сустаршыня Союза пісьменнікаў Расіі Вадзім Цярохін (г. Калуга) і паэт, член Вышэйшага творчага савета Саюза пісьменнікаў Расіі  Леанід Север (Няклінаўскі раён Растоўскай вобласці).

Адбылася цікавая размова пра ўнікальны зборнік, у якім пад адной вокладкай сабраны пераклады на рускую мову 46 прафесійных паэтаў з 26 краін свету. А выдадзены ён па ініцыятыве Міжнароднага паэтычнага руху «Свет без сцен» і пры садзейнічанні актывістаў Міжнароднага фестывалю паэзіі і перакладаў «Берагі дружбы», якія выступілі ў ролі перакладчыкаў на рускую і беларускую мовы.

Прадстаўляючы аўдыторыі рускамоўны том выдання, які адразу ж стаў бібліяграфічнай рэдкасцю, мадэратары прэс-канферэнцыі анансавалі публікацыю аналагічнай кнігі перакладаў і на беларускай мове, над якой практычна завяршылі работу 26 паэтаў-перакладчыкаў з Гомельскай вобласці. Падчас канструктыўнага абмену думак пісьменнікі дзвюх краін падкрэслілі важнасць падтрымкі маладых таленавітых аўтараў і папулярызацыі славянскай кніжнай культуры ў свеце, неабходнасці працягу такіх актуальных і важных літаратурных праектаў.

4“Літара” – на паліцах бібліятэк

На прэзентацыі міжнароднага альманаха “Літара” (друкаваны орган Міжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі”) адзначалася, што ў чарговы нумар увайшлі паведамленні славянскіх пісьменнікаў-удзельнікаў мінулагодняй міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю ад пачатку Вялікай Айчыннай вайны і арганізаванай Гомелькім аддзяленнем СПБ, а таксама творы каля сотні паэтаў, празаікаў, публіцыстаў з трох краін – Расіі, Украіны, Беларусі. Падобнага выдання, якое выходзіць штогод на нацыянальных мовах  на тэрыторыі СНД не існуе. Разам з тым, “Літара” выконвае аб’ядноўваючую ролю не толькі для славян, але і творцаў з розных краін свету.

 

6Новыя кнігі “Берагоў дружбы”

У цэнтры ўвагі – перакладныя выданні  Міжнароднага фестывалю  маладзёжнай паэзіі і перакладаў “Берагі дружбы” – вынік амаль гадавой працы маладых аўтараў Беларусі і Расіі, а таксама прафесійных літарататараў, што выступалі ў ролі пісьменнікаў-настаўнікаў-перакладчыкаў.

Дарэчы, у 2022 годзе ў беларуска-рускім праекце, якому ўжо 10 гадоў, прынялі ўдзел 60 беларускіх творцаў. Пры чым,  маладыя аўтары з нашай Беларусі ў міжнародным конкурсе паэзіі і перакладаў, прайшоўшым у Няклінаўскім раёне Растоўскай вобласці ў канцы ліпеня, заваявалі 13 высокіх творчых узнагарод.

У сваю чаргу,  Гомельскае абласное аддзяленне СПБ арганізавала першы міжнародны конкурс перакладаў твораў да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба 7Коласа, 130-годдзя з дня нараджэння Марыны Цвятаевай, які быў названы “Сожскія берагі дружбы” – і  8 маладых творцаў з Расіі і адзін з Беларусі сталі яго пераможцамі.

Знаходзячыся ў абласной кніжніцы, дэлегацыі беларускіх і расійскіх пісьменнікаў з вялікай цікавасцю пазнаёміліся з экспазіцыямі Музея рэдкай кнігі, літаратурнага музея пісьменнікаў Гомельшчыны і выставачным праектам «Мы не рабы! Лёс остэрбайтэраў у фотадакументах, лістах і ўспамінах», а таксама падаравалі абласной кніжніцы нямала новых цікавых выданняў.

Госці з Расіі на міжнародным фестывалі

 

 

 

8НАПАЧАТКУ БЫЛО СЛОВА…

Упершыню адкрыццё  XVII Міжнароднага фестывалю “Славянскія літаратурныя Дажынкі — 2022 » адбылося ў горадзе над Сожам у самай  вялікай канцэртнай зале гарадскога цэнтра культуры.

…На ганку ГЦК дэлегацыю літаратараў Саюзнай дзяржавы сустракалі мясцовыя артысты душэўнымі песнямі. Файе арганізатары свята ператварылі ў выставачную залу, дзе можна было назіраць не толькі экспазіцыю майстроў мастацтваў вобласці, але і сустрэцца з класікамі беларускай і рускай літаратуры, што называецца, “ужывую”  пагутарыць і нават правесці невялікую фотасесію (у іх ролі былі бібліятэкары і работнікі культуры Гомельскага раёна).

9Тым часам на фестывальнай сцэне разгарнулася цікавае сцэнічна-музычнае дзейства. Галоўныя героі прадстаўлення-адкрыцця фестывалю– семнаццацігадовыя брат і сястра Дажынкіны, выпускнікі адной з гомельскай школ, аднагодкі фестываля-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі”, – здавалі незвычайны экзамен па літаратуры і веданню сучасных аўтараў Беларусі і Расіі, а ў ролі экзаменацыйнай камісіі былі ганаровыя госці фестывалю – народны артыст Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Эдуард Ханок, кіраўнікі пісьменніцкіх дэлегацый з Масквы, Курска, Бранска, Краснадара, Растова-на-Доне ды іншых славянскіх гарадоў. Вынікам незвычайнага “экзамену” сталі выдатныя веды юных Дажынкіных, якія, па яго завяршэнні, уручылі арганізатару славянскага фэсту Уладзіміру Гаўрыловічу і яго паплечнікам сімвалічны атэстат. У ім усе адзнакі – толькі “выдатна”.

 

10Удзельнікаў фестывалю – а на славянскае свята прыехалі 25 рускіх літаратараў, 60 гомельскіх пісьменнікаў і столькі ж маладых аўтараў-пачаткоўцаў, а ў зале прысутнічала звыш паўтысячы юных аматараў мастацкага слова – цёпла прывіталі са сцэны начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Дзяніс Езерскі, намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Алена Алексіна, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан. 

У праграме адкрыцця былі: прыгожая цырымонія запальвання свечак дабрыні і паразумення паміж славянскімі народамі, пасля чаго прагучалі прывітанні вядомых рускіх пісьменнікаў Васіля Дварцова (Масква), Святланы Макаравай (Краснадар), Віктара Рэшатнёва (Бранск), Алега Саранскіх (Курск) і іншых рускіх творцаў. Запамінальным момантам стала ўручэнне узнагарод лаўрэатам міжнароднай літаратурнай прэміі “Вернасць слову” 11(гэта рускія паэты Леанід Север і Святлана Макарава), пераможцам  Першага міжнароднага конкурсу перакладаў “Сожскія берагі дружбы” (Іраідзе Саяпінай з Вязьмы, Дзмітрыю Несцярэнка з Новамаскоўска, Уладзіміру Чараўхіну з Гомеля,  Святлане Чыгрынец з Браншчыны і іншым маладым паэтам і перакладчыкам). Заслужаныя ўзнагароды атрымалі і  лаўрэаты паэтычнага (першае месца ў гамяльчанкі Дар’і Дарошка і растоўскага паэта Леаніда Севера) і песеннага конкурсу (першае месца журы зноў жа прысудзіла Леаніду Северу, і ў падарунак майстру паэтычнага слова са сцэны прагучала песня, прысвечаная Гомелю, на яго словы) да 880-годдзя абласнога цэнтра.

Прыемны сюрпрыз чакаў сёлета калектывы і кіраўніцтва Гомельскага гарадскога цэнтра культуры і цэнтральнай бібліятэкі імя А.І. Герцэна: яны  атрымалі міжнародную літаратурную прэмію імя Кірылы Тураўскага за плённае супрацоўніцтва з пісьменніцкай арганізацыяй вобласці па папулярызацыі мастацкай кнігі і чытання.

14 Увогуле, адкрыццё фестывалю-свята было яркім, кожны нумар канцэнтнай праграмы фестывалю-свята сустракаўся гучнымі апладысментамі. Вельмі пранікнёным і  шчырым было выступленне народнага артыста Беларусі Эдуарда Ханка – удзельнікі фестывальнай падзеі яму і ўсім літаратарам апладзіравалі стоячы, вітаючы такім чынам унікальны літаратурны форум і яго ганаровых гасцей.

 

 

 

 

 

 

15
13
16
17
 

 

19“РАЗЫНАЧКІ” ФЕСТЫВАЛЮ-2022

Штогод Гомельская вобласць у рамках Міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі» аб’ядноўвае пісьменнікаў і майстроў мастацтваў з мэтай папулярызацыі традыцый нацыянальнай культуры і друкаванага слова і абмену вопытам з замежнымі калегамі. І кожны год ён праходзіць па-новаму. Так, упершыню ў фестывальным  фармаце сёлета былі творчыя праграмы рускага і беларускага творцаў.

На адным дыханні

Творчы вечар вядомай паэтэсы Святланы Макаравай-Грыцэнка прайшоў у бібліятэцы імя Герцэна на адным дыханні. На яе вершы пакладзена мноства песень, якія здольныя закрануць тонкія струны душы. Святлана Макарава-Грыцэнка – прызнаны літаратар, член Саюза пісьменнікаў Расіі і яго сакратар, член Вышэйшага творчага савета Саюза пісьменнікаў Расіі і Беларусі, старшыня Краснадарскай пісьменніцкай арганізацыі, галоўны рэдактар часопіса «Краснадар літаратурны», лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій, аўтар шэрагу кніг прозы, паэзіі, публіцыстыкі. І гэта далёка не ўсе дасягненні кубанскай пісьменніцы.

20Госці творчага вечара ў прыемнай сяброўскай абстаноўцы пазнаёміліся з творчасцю і біяграфіяй ураджэнкі станіцы Новапакроўскай Краснадарскага краю, даведаліся, што творчы шлях Святланы Мікалаеўны пачынаўся з музыкі. У 1984 годзе яна скончыла Краснадарскі музычны каледж ім. Н. А. Рымскага-Корсакава па класе баяна-акардэона, але, марачы звязаць сваё жыццё з літаратурай, пісала вершы. Пазней, як згадала пісьменніца, падчас творчага крызісу, яна вырашыла напісаць апавяданні,  і вось ужо ў 1986 годзе іх апублікавалі ў часопісе «Кубань» і ў краявых газетах, а аўтар становіцца ўдзельнікам краявога семінара маладых літаратараў, на якім яе творы атрымліваюць высокую ацэнку вядучых пісьменнікаў Кубані.

Прайшло нямала гадоў, многае змянялася ў яе жыцці, але нязменным застаецца ацэнка творчасці пісьменніцы: выдатная руская паэтэса і празаік стала вядомай у Расіі і за яе межамі.

21На творчым вечары пра талент творцы цёпла гаварылі генеральны дырэктар Саюза пісьменнікаў Расіі Васіль Дварцоў, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення СПБ Уладзімір Гаўрыловіч, гучалі вершы паэтэсы на рускай і беларускай мовах, а таксама песні ў выкананні гомельскіх артыстаў. Ад імя аддзялення СПБ ёй была ўручана ганаровая грамата і падзяка аб галоўнай гарадской бібліятэкі горада над Сожам.

 

 

 

 

 

22

23Ён з Палесся родам…

У актавай зале абласной бібліятэкі адбылася творчая вечарына заслужанага дзеяча культуры Беларусі, таленавітага празаіка, публіцыста, драматурга Уладзіміра Гаўрыловіча.

 Лёс творцы быў насычаным на знакавыя падзеі і сустрэчы. Будучы пісьменнік нарадзіўся 30 жніўня 1967 года ў вёсцы Вятчын Жыткавіцкага раёна ў звычайнай сялянскай сям’і. Вялікі ўплыў на хлапчука аказала прырода беларускага Палесся: прыгожыя і багатыя лясы, некранутыя балоты, а недалёка – легендарнае возера Чырвонае, Князь-возера…  Найбольшае ўздзеянне на будучага пісьменніка аказалі бацькі і настаўнікі, якія з самага дзяцінства прывучалі яго старанна працаваць, быць сумленным і адказным.

З асобай цеплынёй Уладзімір Мікалаевіч успамінаў настаўніцу роднай  мовы і літаратуры Ганну Ігнатаўну Жыткавец. Менавіта з яе падачы ён і пачаў пісаць нарысы, апавяданні, вершы і дасылаць у раённую газету. Так пачаўся яго шлях у вялікі свет літаратуры.

24Сёння Уладзімір Гаўрыловіч – аўтар 35 кніг прозы, публіцыстыкі, драматургіі. Піша на беларускай мове, асобныя яго творы перакладзены на рускую, ўкраінскую, нямецкую і англійскую мовы. Творы пісьменніка чытаюць з задавальненнем і дарослыя, і дзеці, бо напісаны яны сэрцам, таму і кранаюць чытачоў сваёй праўдзівасцю і шчырасцю. Толькі што ў Бранску ў яго выйшла кніга “Не ссорьтесь с небесами”, а ў Мінску надрукаваны раман-версія “Па веры вашай…”

Плённая творчая праца пісьменніка не магла застацца незаўважанай. Сярод шматлікіх узнагарод Гаўрыловіча –ганаровы знак «Выдатнік друку Беларусі» (2006); медаль Францыска Скарыны (2013). У верасні 2021 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі беларускаму празаіку прысвоена званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь». Таксама пісьменнік у розныя гады быў лаўрэатам абласных літаратурных прэмій імя Івана Мележа, Кірылы Тураўскага, усерасійскай прэміі Ф. Цютчава «Русский путь», адзначаны Дыпломам першай ступені і «Залатым Купідонам» па выніках Рэспубліканскага конкурсу на лепшы мастацкі твор у галіне прозы (2007, за раман «Плата за каханне»).

Старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Уладзімір Гаўрыловіч – не толькі таленавіты пісьменнік, але і выдатны арганізатар. Ён ажыццяўляе шмат праектаў, як абласных, рэспубліканскіх, так і міжнародных, з’яўляецца ініцыятарам Міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі», абласнога літаратурнага конкурсу і прэміі імя Кірылы Тураўскага, літаратурнага фестывалю «На зямлі Кірылы Тураўскага», штогадовага форуму маладых літаратараў і аматараў мастацкай творчасці «Слова». Грамадская дзейнасць творцы ўражвае: ён плённа супрацоўнічае з уладнымі структурамі, установамі адукацыі і культуры, выдае абласны альманах «Літаратурная Гомельшчына», рэдагуе міжнародны альманах «Літара», выданні ў серыі «Бібліятэка Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі».

Чвэрць стагоддзя Уладзімір Гаўрыловіч плённа супрацоўнічае з абласной універсальнай бібліятэкай імя У. І. Леніна і гарадской цэнтральнай бібліятэкай імя А. І. Герцэна. Дырэктары ўстаноў Таццяна Забіяка і Таццяна Уласава сардэчна павіншавалі пісьменніка пад час творчай вечарыны.

Шмат цёплых слоў пачуў Уладзімір Мікалаевіч ад сваіх калег па пяру – беларускіх і рускіх пісьменнікаў. Словы віншавання прагучалі ад Віктара Рэшатнёва, старшыні Бранскай абласной пісьменніцкай арганізацыі, ад рускіх паплечнікаў Васіля Дварцова, Святланы Макаравай, Вадзіма Цярохіна, Леаніда Севера і іншых. Ад імя калектыву абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі яго віншавалі паэты Тамара Кручэнка, Міхась Болсун, Лідзія Долбікава, Аляксей Бычкоў, Міхась Сліва…

Госці вечарыны акунуліся ў атмасферу яго прозы, убачыўшы ўрывак з рамана юбіляра «Цяпло маладзіка» ў пастаноўцы артыстаў народнага аматарскага тэатра «Грачы» абласной бібліятэкі. Урыўкі з іншых твораў пісьменніка натхнёна выконвалі юныя чытальнікі Іван Усціновіч і Мікіта Дамашкевіч. Юбілейную імпрэзу ўпрыгожылі мілагучныя песні ў выкананні народнага артыста Беларусі Эдуарда Ханка і супрацоўніцы абласной бібліятэкі Таццяны Дземідзенка.

25Пяць незвычайных сустрэч

ажыццявіў на працягу 1 верасня ганаровы госць фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі”, народны артыст Беларусі Эдуард Сямёнавіч Ханок.

Творчыя ўрокі песні і слова праходзілі ў розных установах адукацыі – ад самай буйной школы абласнога цэнтра №74 і гарадскога ліцэя №1, да каледжа мастацтваў імя Нестара Сакалоўскага.  І паўсюль вучні і дарослыя сустракалі і развітваліся з творцам гучнымі апладысментамі і вялікай колькасцю кветак.

 

 

26Вечарына славянскага гумару

ўпершыню прайшла ў фармаце фестывальных падзей “Дажынак-2022”. Яна запомнілася цёплымі гумарыстачнымі выступленнямі і розыгрышамі.

 Славянскія літаратары ўшанавалі памяць гомельскага драматурга Васіля Ткачова, які некалькі месяцаў таму пайшоў з жыцця. У гонар мастака слова быў праведзены адкрыты конкурс сатырычнай і іранічнай паэзіі і прозы, больш дзесяці фіналістаў конкурсу ў час вечарыны атрымалі памятныя дыпломы. А вось гран-пры конкурсу ўдастоены рагачоўскі празаік Міхась Сліва…

      

 

 

 

28“Добры вечар, Гомель!”

        Ганаровыя госці фестывалю Вадзім Цярохін і Леанід Север і кіраўнік абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Гаўрыловіч  прынялі ўдзел у прамым эфіры вячэняй тэлеперадачы БТ-4 “Добры вечар, Гомель!”.

        Славянскія пісьменнікі распавялі тэлегледачам пра новыя сумесныя праекты і выданні, адказвалі на іх пытанні, пра свае ўражанні ад творчай працы і сустрэч з чытачамі  ў Гомелі, дзяліліся ўспамінамі і разважалі аб будучыні нацыянальных літаратур.

 

 

 

30“НА ЗЯМЛІ КІРЫЛЫ ТУРАЎСКАГА”

       Сустрэчы на Палессі

       2 верасня пісьменнікі Саюзнай дзяржавы сталі ўдзельнікамі маладога форуму ў рамках “Славянскіх дажынак” – працавалі на IV-ым абласным фестывалі літаратуры, культуры і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”.

       У старажытным Тураве разам з кіраўніцтвам горада і раёна яны аддалі даніну павагі яго вызваліцелям – усклалі кветкі да помніка ў цэнтры горада, а таксама ўшанавалі памяць агульнаславянскага святара і пісьменніка Кірылы Тураўскага, наведвалі музейны комплекс на Замкавай гары. У гарадскім цэнтры культуры адбылася творчая вечарына народнага атрыста Беларусі Эдуарда Ханка.

 

       31Шэраг выступленняў пісьменнікаў Беларусі і Расіі, а таксама лаўрэатаў міжнароднага літаратурнага конкурсу “Сожскія берагі дружбы” было наладжана ў Жыткавічах. Яны з вялікай карысцю найперш для юных чытачоў прайшлі ва ўсіх школах райцэнтра і ў кінатэатры “Узыход”, а ў дзіцячай школе мастацтваў імя У.Будніка адбылася творчая сустрэча з легендай савецкай эстрады Э. Ханком. Таксама ў рамках форуму прайшла творчая сустрэча літаратараў з фіналістамі абласных літаратурных конкурсаў “Незабыўны подзвіг. Міша Мароз”, “Да 100-годдзя Міколы Гамолкі” і “Родныя вобразы. Вясёлка над Тураўскай зямлёй”. Літаратары пагутарылі з жыткаўчанамі розных узростаў, пазнаёміўшы аўдыторыі дарослых і моладзі са сваёй творчасцю.

32    

“Беларусь – мая мова і песня”

      У рамках IV рэгіянальнага фестывалю літаратуры, культуры, мастацтва і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага»  Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці пры падтрымцы пісьменніцкай арганізацыі арганізаваў і правёў II рэгіянальны фестываль народнай творчасці  “Беларусь – мая мова і песня”. Мерапрыемства вельмі хораша прайшло ў горадзе Жыткавічы і было прымеркавана да Году гістарычнай памяці.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел калектывы аматарскай творчасці (вакальнага, харэаграфічнага, інструментальнага мастацтва) устаноў культуры Жыткавіцкага, Лельчыцкага, Петрыкаўскага, Ельскага, Хойніцкага, Нараўлянскага раёнаў з тэматычнай праграмай «Мелодыя беларускай душы». Усе калектывы-удзельнікі фестывалю прадэманстравалі высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры.

Дарэчы, на розных пляцоўках з вялікім поспехам прайшлі некалькі конкурсаў выканальніцкага майстэрства – “Мой родны край»,»Зорны россып» і ўпершыню – спаборніцтва юных чытальнікаў.

Уганаравалі лепшых

Кульмінацыяй форуму на Палессі стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў спаборніцтваў, якія прайшлі ў рамках фестывалю, і ўручэнне вышэцшай творчай узнагароды – літаратурнай прэміі «Палессе росы».

Фестываль, як адзначыў у сваім выступленні генеральны дырэктар Саюза пісьменнікаў Расіі Васіль Дварцоў, садзейнічае ўмацаванню дружбы і творчых сувязяў нашых народаў, стаўшы добрай традыцыяй і месцам для развіцця і папулярызацыі літаратурнай творчасці. Гэтую ж думку ў сваіх выступленнях падтрымалі Уладзімір Гаўрыловіч, намеснік старшыні Жыткавіцкага райвыканкама Леанід Валатоўскі, рускія пісьменнікі Вадзім Цярохін, Святлана Макарава, Леанід Север, Алег Саранскіх і іншыя госці.

Лаўрэатамі “Палескіх рос” 2022 года ў розных намінацыях сталі Вера Кветкоўская, паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Леанід Север, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, вышэйшага творчага Савета Саюза пісьменнікаў Расіі, а таксама Мікалай Харытончык, дырэктар Чырвоненскай дзіцячай школы мастацтваў.

Гэтаксама заслужаныя ўзнагароды ад абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” атрымалі каля 30 лаўрэатаў і фіналістаў з жыткавіцкага краю.

Заслужаны дзеяч культуры Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч уручыў Жыткавіцкай цэнтральнай бібліятэцы Міжнародную літаратурную прэмію імя К.Тураўскага і медаль “К.Тураўскі. Асветнік” і перадаў для папаўнення фондаў бібліятэчку кніг з аўтографамі беларускіх і рускіх пісьменнікаў, падвёўшы вынікі міжнароднай акцыі “Добрая кніга – ад шчырага сэрца”.

А форум прадоўжыўся вялікім гала-канцэртам.

33І Мазыр такі гасцінны…

У старажытны палесскі цэнтр у рамках двух літаратурных фестываляў «Славянскія літаратурныя Дажынкі-2022» і “На зямлі Кірылы Тураўскага” вялікая беларуская дэлегацыя на чале з заслужаным дзеячам культуры, старшынёй Гомельскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, празаікам і публіцыстам Уладзімірам Гаўрыловічам і дэлегацыі пісьменнікаў з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Маскоўскай, Растоўскай і Курскай, Бранскай, Смаленскай абласцей прыехалі ў другой палове дня.

Мазыране цёпла віталі гасцей у гістарычным цэнтры «Мазырскі замак», дзе пазнаёмілі з цікавымі старонкамі летапісу горада, народнымі традыцыямі і рамёствамі краю, а ў азнаменаванне сустрэчы і ўмацавання далейшых сяброўскіх узаемаадносін, прапанавалі пасадзіць на Мазырскай зямлі дрэвы – сапраўдны 34Літаратурны бульвар.

Культурная праграма мерапрыемства прадоўжылася на базе Мазырскага драматычнага тэатра імя Івана Мележа, дзе прывітальны адрас ідэйнаму натхняльніку двух форумаў, пісьменніку Уладзіміру Гаўрыловічу ад імя кіраўніцтва раённай вертыкалі ўручыў намеснік старшыні райвыканкама Фелікс Галюк.

Важным момантам праграмы стала цырымонія ўзнагароджання юных талентаў Мазыршчыны-будучых паэтаў, пісьменнікаў і мастакоў, якія занялі пераможныя месцы ў шэрагу абласных творчых конкурсах. Уладзімір Гаўрыловіч, уручаючы дзецям граматы і дыпломы лаўрэатаў, адзначыў значнасць і вялікую ролю педагогаў, якія ўкладваюць прафесіяналізм і майстэрства ў развіццё таленавітых дзяцей, фарміруючы культурную эліту рэгіёна і Беларусі.

Старшыня аддзялення СПБ таксама ўручыў Міжнародную літаратурную прэмію імя Кірылы Тураўскага  КВУП ”Калор» горада Мазыра за шматгадовае супрацоўніцтва з 35Гомельскім аддзяленнем СПБ па выпуску друкаванай прадукцыі і значны ўклад у развіццё літаратурнага працэсу на Палессі (узнагароду атрымаў дырэктар прадпрыемства Пётр Зыкун).

У ходзе вечара аб сваіх творчых напрацоўках распавялі беларускія і замежныя госці, а ганаровы госць Эдуард Ханок сваім вясёлым папуры з вядомых аўтарскіх песень нагадаў усім прысутным аб гадах юнацтва, а таксама даказаў тое, што сапраўдныя песні, як «Малінаўка», «Завіруха» і іншыя жывуць да гэтага часу і прымаюцца ўсімі пакаленнямі.

– Музыка – гэта настрой і запал, бальзам для душы, – падкрэсліў кампазітар, спусціўшыся ў залу для выканання вядомай песні «Самурай», якую ўсе ўдзельнікі вечара падпявалі стоячы.

Мазыране, у сваю чаргу, парадавалі ўдзельнікаў літаратурных фестываляў каларытнай праграмай, якая ўключае класічную, бардаўскую, народную музыку і песню. Бурнымі авацыямі госці таксама адказвалі на паказ урыўка з п’есы “Прымакі», пастаўленай трупай драмтэатра, што зняло стомленасць ад дарогі, напоўніла сэрцы добрым настроем і жаданнем тварыць дзеля далейшых цесных узаемаадносін славянскіх народаў – такім урачыстым і памятным адбылося закрыццё VI-га абласнога фестываля літаратуры, культуры і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”.

36

37

38

 

39ГАЛОЎНАЕ ЛІТАРАТУРНАЕ СВЯТА КРАІНЫ

 3-4 верасня госці з Расіі, больш 50 прафесійных літаратараў, звыш 100 ўдзельнікаў аматарскіх літаратурных аб’яднанняў Гомельшчыны  ўдзельчалі ў вялікай і разнапланавай праграме абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” рэспубліканскага свята – ХХIХ Дня беларускага пісьменства. 

Старт святу дадзены ў вёсцы Карма Добрушскага раёна: па ініцыятыве абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” на малой радзіме Івана Шамякіна прайшоў мітынг і ўскладанне кветак да бюста беларускага пісьменніка. У цырымоніі прыняў удзел старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч. Пісьменнікі наведалі бібліятэку імя І.Шамякіна, дзе падаравалі свае новыя кнігі, а таксама наведалі мясцовы праваслаўны храм.

Адкрыццём  незвычайнага праекта, арганізаванага Гомельскім абласным аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і абласной універсальнай бібліятэкай, распачаўся ХХIХ Дзень беларускага пісьменства непасрэдна ў Добрушы.

40Так, з  пачатку бягучага года ў нашай вобласці прайшоў III абласны конкурс малюнкаў «Родныя вобразы. Вясёлка над Тураўскай зямлёй», прысвечаны 140-годдзю народных пісьмменнікаў Беларусі Я.Купалы і Якуба Коласа, ХХIХ Дню беларускага пісьменства. Канкурсанты сродкамі выяўленчага мастацтва перадавалі свае ўражанні ад чытання кніг класікаў беларускай літаратуры-ураджэнцаў Гомельскай вобласці і сучасных пісьменнікаў-членаў абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У конкурсе прынялі ўдзел звыш 500 навучэнцаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ Гомельскай вобласці. Экспертная група Гомельскага абласнога аддзялення ГА » Саюз пісьменнікаў Беларусі» з прыцягненнем членаў Саюза беларускіх мастакоў падвяла яго вынікі, і звыш 50 пераможцаў адзначаны дыпломамі 1,2,3 ступені, якія ўручаны на школьных лінейках 1 верасня.   А незвычайны праект “Родныя вобразы”( гэта малюнак пераможцы конкурсу і кніга, якую прачытаў ён перш чым адлюстраваў прачытанае сродкамі фарбаў) быў прадстаўлены ў грамадскім цэнтры Добруша. Тут ранкам 3 верасня старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Гаўрыловіч і дырэктар абласной бібліятэкі Таццяна Анатольеўна Забіяка узнагародзілі уладальніка Гран-пры. Заслужаную ўзнагароду атрымала вучаніца ДУА «Сярэдняя школа № 10 г. Светлагорска» Афанасьева Дзіяна, арганізатары таксама ўзнагародзілі  і яе настаўніцу Лявоненка Святлану Уладзіміраўну.

42

Акрамя таго, сёлета па ініцыятыве Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” прайшоў 17 абласны конкурс чытальнікаў “Захаваем свет разам!”, прысвечаны Году гістарычнай памяці і 140-годдзю народных пісьменнікаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Конкурс праводзіўся ў 4 туры і ў двух намінацыях (сярод чытальнікаў твораў беларускіх класікаў  і сярод чытальнікаў твораў сучасных беларускіх празаікаў). Усяго у конкурсе прынялі ўдзел 1417 вучняў і навучэнцаў, а ў 4 туры 60 фіналістаў.

На Свяце беларускага пісьменства літаратарам вельмі прыемна было пачуць выдатнае чытанне ўрыўка з паэмы “Новая зямля” Якуба Коласа Арсенія Лысага, вучня ДУА «Камунараўская сярэдняя школа Буда-Кашалёўскага раёна». Арганізатары падзеі ўзнагародзілі яго і настаўніцу Жгарову Валянціну Мікалаеўну ганаровымі дыпломамі. Зорны час быў і для вучаніцы IX класа ДУА “Матнявіцкі яслі-сад-базавая школа Чачэрскага раёна” Саханавай Юліі (Гран-пры сярод чытальнікаў твораў сучасных беларускіх празаікаў). Пісьменнікі павіншавалі і  яе настаўніцу – Радзькову Ганну Іванаўну. Для вучняў і педагогаў гэта быў сапраўды зорны час!

Ва ўсіх установах адукацыі і культуры Добруша ў дзень свят былі наладжаны творчыя сустрэчы як з рускімі літаратарамі – гасцямі абласнога аддзялення ГА “СПБ, так і гомельскімі паэтамі і празаікамі. У дзіцячай школе мастацтваў хораша прымалі легенду савецкай эстрады Эдуарда Ханка.

На працягу дня фестываль кнігі і прэсы прыцягнуў увагу ўдзельнікаў і гасцей свята. На рэспубліканскай пляцоўцы «Слова пісьменніка» з поспехам прайшла выстава-прэзентацыя кніг членаў Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, былі прадстаўлены два дзясяткі праектаў абласнога аддзялення і літаб’яднанняў, якія курыруе аддзяленне СПБ. Тут прэзентавалі свае новыя кнігі пісьменнікі Расіі – госці абласнога аддзялення СПБ. А добрушскай раённай бібліятэцы Уладзімір Гаўрыловіч уручыў міжнародную літаратурную прэмію імя Кірылы Тураўскага і сертыфікат на 1000 сабраных новых кніг у рамках міжнароднай акцыі “Добрая кніга – адшчырага сэрца”.

43 Па абедзе на гэтай пляцоўцы, якая карысталася асаблівай папулярнасцю ў землякоў І.Шамякіна і гасцей свята, выступілі пісьменнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэты і пісьменнікі з усіх куткоў краіны перад удзячнымі чытачамі. Усе абласныя аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі па выніках выступленняў былі адзначаны спецыяльным дыпломам Гомельскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

…Вялікай радасцю для ўсяго Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ» стала выкананне на вячэрнім адкрыцці Свята беларускага пісьменства песні на словы Міколы Ждановіча “Добрышскі вальс”! А гэта не выпадкова – паэт прызнаны пераможцам паэтычнага конкурсу “Добруш – душы бясцэнны скарб”, праведзенага гомельскай пісьменніцкай суполкай.

 

44Напоўненым на творчыя сустрэчы, прэентацыі, падзеі стаў і другі дзень добрушскага свята. Ля адкрытага помніка І.П.Шамякіна адбыліся дзве цырымоніі, арганізацаваныя абласным аддзяленнем СПБ. Лаўрэатам конкурсу з усёй Беларусі ўручаны дыпломы Першага рэспубліканскага конкурсу “І.П. Шамякін. Сэрца на далоні”. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі і пераможцы абласнога паэтычнага конкурсу “Добруш – душы бясцэнны скарб”.

Увогуле тут, ля помніка класіку беларускай літаратуры, была арганізавана цэлая палітра выступленняў рускіх творцаў і гомельскіх пісьменнікаў, аматарскіх літаратурных аб’яднанняў Добруша і Гомеля.

Тым часам на галоўнай сцэне свята хораша выступалі калегі-пісьменнікі з розных абласцей краіны, а затым былі названы імёны лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага. Урачыстая цырымонія стала часткай святочных мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства.

45Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко павітаў гасцей свята, адзначыўшы, што сучасныя гомельскія пісьменнікі працягваюць традыцыі папярэднікаў і турбуюцца пра лёс народа, яе культуры і мовы. Кіраўнік вобласці ўручыў заслужаныя ўзнагароды пераможцам. У намінацыі «Паэзія» перамога прысуджана Ніне Нікіцінай (творчы псеўданім Ніна Шклярава) за зборнік вершаў «жыццё-жыццё». Свае творы член Саюза пісьменнікаў Беларусі прысвяціла радзіме. Тамара Кручэнка перамагла ў намінацыі «Публіцыстыка і літаратурная крытыка» з творам «Майскі сад». У зборнік увайшлі творы, інтэрв’ю і замалёўкі з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, напісаныя аўтарам у перыяд працы ў абласной газетце «Гомельская праўда». У намінацыі «Адкрыццё года» прэмію прысудзілі ўрачу Жанэце Сычовай за твор «Выпрабаванне часам». У аснове рамана — няпростыя падзеі, якія разгортваюцца ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд.

Лаўрэатам прэміі ў намінацыі «Проза» стаў празаік Уладзімір Гаўрыловіч за твор «Там, дзе цячэ пуць-рака». Вядомы беларускі пісьменнік прысвяціў сваю кнігу вялікай і малой радзіме, роднаму Палессю. Новы твор заклікае чытача берагчы мінулае, каб зразумець сучаснасць, думаць пра будучыню ўласным і свайго народа, Радзімы, краіны, імя якой — Беларусь.

46Вялікая, насычаная на падзеі, акцыі і прэзентацыі творчая праграма-справаздача перад чытачом на Свяце беларускага пісьменства Гомельскага абласнога аддзялення СПБ хораша і завяршылася прэзентацыяй новай кнігі “Па веры вашай…” лідара пісьменніцкай арганізацыі Гомельшчыны у зале паседжанняў Добрушскага райвыканкама…

А 5 верасня пісьменнікі аддзялення і Растоўскай вобласці аддалі даніну павагі Хойніччыне – радзіме народнага пісьменніка Беларусі І.П.Мележа: выступілі перад вучнямі Глінішчанскай сярэдняй школы, наведалі музей класіка беларускай літаратуры,дзе пакінулі памятны запіс землякам сапраўднага таленту зямлі беларускай, сустрэліся з пляменіцай пісьменніка Ліліяй Краўчанка. І паўсюль у падарунак пакідалі свае аўтарскія выданні.

48Але свята Кнігі на гэтым не закончылася.

На працягу яшчэ 10 дзён на Гомельшчыне ладзілася Дэкада сучаснай беларускай літаратуры, прысвечаная Году гістарычнай памяці і Дню народнага адзінства, у якой актыўна бралі ўдзел мясцовыя літаратары: выступалі на пагранзаставах, у бібліятэках, ва ўстановах адукацыі Гомельшчыны.

Мікалай ІГНАТОВІЧ

На здымках: у час творчых мерапрыемстваў фестываляў.

 

 

 

 

49

52

51

54

53

55

56